Завершаны чарговы аб’езд пчаляроў, якiя ўдзельнiчаюць у конкурсе ў Глыбоцкiм раёне

Галина Сутула

Маршруты чарговых аб’ездаў пасек удзельнікаў конкурсу інавацыйных ідэй у сферы пчалярства, які  арганізаваны ў рамках рэалізацыі  Еўрапейскага праекта “Стварэнне Цэнтра прасоўвання і  падтрымкі прадпрымальніцтва ў Глыбоцкім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь” пралягалі праз вёскі Карабоўскага, Азярэцкага і Пліскага сельскіх саветаў.

Мы паглядзелі як гаспадараць  на сваіх пасеках ў Гірстунах Алег Храпавіцкі з жонкай Жаннай, Дзмітрый Шарабайка з жонкай Таццянай з Карабоў, Міхаіл і Леаніда Баравікі з Лаўцоў, Сяргей Кавалеўскі з Рошчы, Міхаіл Усовіч з  Шэпелева і Мацвей Кірылаў з вёскі Гаркушы.

У большасці выпадкаў пчаляры, з якімі давялося пазнаёміцца, працягваюць справу, распачатую іх дзядамі і бацькамі, маюць па 20-40 гадоў пчалярскага вопыту і здолелі ператварыць любімы занятак у нядрэнны падмацунак сямейнага бюджэту.

Больш падрабязна пра згаданых майстроў пчалярства чытайце ў “Весніку Глыбоччыны”.

http://vg-gazeta.by/2021/07/01/завершаны-чарговы-абезд-пчаляроў-які/

Подписаться на новости